21 Тады Марфа сказала Ісусу: Госпадзе! калі б Ты быў тут, не памёр бы брат мой;
22 але і цяпер ведаю, што, чаго Ты папросіш у Бога, дасьць Табе Бог.
23 Ісус кажа ёй: уваскрэсьне брат твой.
24 Марфа сказала Яму: ведаю, што ўваскрэсьне ва ўваскрэсеньні, у апошні дзень.
25 Ісус сказаў ёй: Я - уваскрэсеньне і жыцьцё; хто верыць у Мяне, калі і памрэ, - ажыве;
26 і кожны, хто жыве і верыць у Мяне, не памрэ вавекі. Ці верыш у гэта?
43 Сказаўшы гэта, Ён усклікнуў моцным голасам: Лазар! выходзь.
44 І выйшаў памерлы, абвіты па руках і нагах пахавальным палатном, і твар у яго абвязаны быў хусткай. Ісус кажа ім: разьвяжэце яго, хай ідзе.