Publicidade

João 2

1 На трэйці дзень было вясельле ў Кане Галілейскай, і Маці Ісусава была там.

2 Быў таксама запрошаны Ісус і вучні Ягоныя на вясельле.

3 І як нехапала віна, дык Маці Ісусава кажа Яму: віна няма ў іх.

4 Ісус кажа Ёй: што Мне і Табе, жанчына? яшчэ ня прыйшла гадзіна Мая.

5 Маці Ягоная сказала слугам: што скажа Ён вам, тое і зрабеце.

6 А было там шэсьць каменных посудаў на ваду, якія стаялі паводле звычаю ачышчэньня Юдэйскага, умяшчаючы ў сябе па дзьве ці па тры меры.

7 Ісус кажа ім: напоўніце посуды вадою. І напоўнілі іх па бераг.

8 І кажа ім: цяпер чэрпайце і нясеце да распарадчыка вясельля. І панесьлі.

9 А калі распарадчык скаштаваў вады, якая зрабілася віном, - а ён ня ведаў, адкуль гэтае віно, ведалі толькі слугі, якія чэрпалі ваду, - тады распарадчык кліча маладога

10 і кажа яму: кожны чалавек падае спачатку добрае віно, а калі паўпіваюцца, тады горшае; а ты добрае віно зьбярог дагэтуль.

11 Так заклаў Ісус пачатак цудаў у Кане Галілейскай і зьявіў славу Сваю; і ўверавалі ў Яго вучні Ягоныя.

Veja também

Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-07-05_19-25-13-