Pular para o conteúdo
Publicidade

João 9

1 І праходзячы, угледзеў чалавека, сьляпога ад роду.

2 Вучні Ягоныя спыталіся ў Яго: Равьві! хто зграшыў, ён ці бацькі ягоныя, што ўрадзіўся сьляпы?

3 Ісус адказваў: не зграшыў ні ён, ні бацькі ягоныя, але гэта на тое, каб на ім выявіліся дзеі Божыя;

4 Мне належыць чыніць дзеі Таго, Хто паслаў Мяне, пакуль ёсьць дзень; прыйдзе ноч, калі ніхто ня можа чыніць;

5 пакуль Я ў сьвеце, Я - сьвятло сьвету.

6 Сказаўшы гэта, Ён плюнуў на зямлю, зрабіў гразь са сьліны і памазаў гразёю вочы сьляпому,

7 і сказаў яму: ідзі, умыйся ў купальні Сілоам, што азначае: пасланы. Той пайшоў і ўмыўся, і вярнуўся відушчы.

8 Тут суседзі і тыя, што раней бачылі яго сьляпога, казалі: ці ня той гэта, які сядзеў і прасіў міласьціны?

9 Некаторыя казалі: гэта ён. А некаторыя: падобны на яго. Ён казаў: гэта я.

10 Тады пыталіся ў яго: як адкрыліся ў цябе вочы?

11 Ён сказаў у адказ: чалавек, Якога завуць Ісус, зрабіў гразь, памазаў вочы мае і сказаў мне: «ідзі ў купальню Сілоам і ўмыйся». Я пайшоў, умыўся і зрабіўся відушчы.

12 Тады сказалі яму: дзе Ён? Ён адказаў: ня ведаю.

Veja também