14 Пракляты дзень, у які я нарадзіўся; дзень, у які нарадзіла мяне маці мая, хай ня будзе дабраславёны!
15 Выкляты чалавек, які прынёс вестку бацьку майму і сказаў: «у цябе нарадзіўся сын» і тым вельмі парадаваў яго.
16 І хай будзе з тым чалавекам, як з гарадамі, якія разбурыў Гасподзь і не пашкадаваў; хай чуе ён раніцай енк і аполудні галашэньне,
17 за тое, што ён не забіў мяне ў самай нутрыне - так, каб маці мая была мне труною, і чэрава яе заставалася вечна цяжарнае.
18 Навошта я выйшаў з нутрыны, каб бачыць працу і скрухі, і каб дні мае зьніклі ў няславе?