Publicidade

Lucas 10

25 І вось, адзін законьнік устаў і, спакушаючы Яго, сказаў: Настаўнік, што мне рабіць, каб успадкаваць жыцьцьё вечнае?

26 А Ён сказаў яму: у законе што напісана? як чытаеш?

27 Той сказаў у адказ: «палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю моцай тваёю, і ўсім разуменьнем тваім, і блізкага твайго, як самога сябе».

28 Ісус сказаў яму: слушна ты адказваў; так рабі і будзеш жыць.

29 Але той, хочучы апраўдацца, сказаў Ісусу: а хто мой блізкі?

30 На гэта сказаў Ісус: нейкі чалавек ішоў зь Ерусаліма ў Ерыхон і нарваўся на разбойнікаў, якія зьнялі зь яго вопратку, паранілі яго і пайшлі, пакінуўшы яго ледзь жывога.

31 З нагоды нейкі сьвятар ішоў тою дарогаю і, убачыўшы яго, прайшоў міма.

32 Гэтак сама і лявіт, быўшы на тым месцы, падышоў, паглядзеў і прайшоў міма.

33 А нейкі Самаранін, праязджаючы, знайшоў яго і, убачыўшы яго, пашкадаваў,

34 і падышоўшы, перавязаў яму раны, паліваючы алеем і віном; і, пасадзіўшы яго на свайго асла, прывёз яго ў гасьцініцу і паклапаціўся пра яго;

35 а на другі дзень, ад’язджаючы, дастаў два дынары, даў гаспадару гасьцініцы і сказаў яму: паклапаціся пра яго; і калі патраціш больш, я, калі вярнуся, аддам табе.

36 Хто з гэтых трох, думаеш ты, быў блізкі таму, што нарваўся на разбойнікаў?

37 Ён сказаў: той, які зрабіў яму міласьць. Тады Ісус сказаў яму: ідзі, і ты рабі гэтак сама.

Veja também

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-28_14-13-17-