38 У часе дарогі іхняй, прыйшоў Ён у адно селішча; тут жанчына, імем Марфа, прыняла Яго ў дом свой;
39 у яе была сястра, імем Марыя, якая села да ног Ісуса і слухала слова Ягонае.
40 А Марфа клапатала пра вялікае частаваньне, і падышоўшы, сказала: Госпадзе! ці Табе клопату няма, што сястра мая адну мяне пакінула служыць? скажы ёй, каб пасобіла мне.
41 А Ісус сказаў ёй у адказ: Марфа! Марфа! рупішся і завіхаешся ты занадта,
42 а адно толькі трэба, Марыя ж выбрала добрую долю, якая не адымецца ў яе.