Pular para o conteúdo
Publicidade

Лукаша 11:9-13

BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

9 І Я кажу вам: прасеце, і дасца вам; шукайце, і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам;

10 бо кожны просьбіт атрымлівае, і шукальнік знаходзіць, і хто стукаецца, таму адчыняць.

11 Які з вас бацька, калі сын папросіць у яго хлеба, падасьць яму камень? альбо калі папросіць рыбы, падасьць яму зьмяю, замест рыбы?

12 альбо, калі папросіць яйка, падасьць яму скарпіёна?

13 Дык вось, калі вы, ліхія, умееце даньні добрыя даваць дзецям вашым, тым болей Айцец Нябесны дасьць Духа Сьвятога тым, хто просіць у Яго.

Em outras traduções

  1. BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

    9 І Я кажу вам: "Прасіце, і дадзена вам будзе; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам.

    10 Бо ўсякі, хто просіць, атрымлівае; і хто шукае, знаходзіць; і хто стукае, адчыняць таму".

    11 Хто з вас бацька, калі сын папросіць хлеба, дасьць яму камень? Ці [калі папросіць] рыбы, дасьць яму зьмяю замест рыбы?

    12 Ці калі папросіць яйка, дасьць яму скарпіёна?

    13 Дык вось, калі вы, будучы злымі, умееце добрыя дары даваць дзецям вашым, тым больш Айцец Нябесны дасьць Духа Сьвятога тым, што просяць у Яго».

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.