Pular para o conteúdo
Publicidade

Лукаша 12:22-34

22 І сказаў вучням Сваім: таму кажу вам: ня турбуйцеся дзеля душы вашае, што вам есьці, ні для цела, у што апрануцца:

23 душа большая за ежу, і цела - за вопратку.

24 Паглядзеце на крумкачоў: яны ня сеюць, ні жнуць; няма ў іх ні сховішчаў, ні засекаў, і Бог корміць іх; наколькі ж бо вы лепшыя за птушак?

25 Ды і хто з вас, турбуючыся, можа дадаць сабе росту хоць на адзін локаць?

26 Дык вось, калі і найменшага зрабіць ня можаце, чаго ж турбуецеся за астатняе?

27 Паглядзеце на лілеі, як яны растуць: не працуюць, ні прадуць; але кажу вам што і Саламон ва ўсёй славе сваёй не апранаўся так, як кожная зь іх.

28 А калі траву польную, якая сёньня ёсьць, а заўтра будзе кінута ў печ, Бог так апранае, дык наколькі ж болей вас, малаверы.

29 Дык вось, ня шукайце, што вам есьці, альбо што піць, і ня турбуйцеся,

30 бо ўсяго гэтага шукаюць людзі сьвету гэтага; а ваш Айцец ведае, што вы маеце патрэбу ў гэтым;

31 а найболей шукайце Царства Божага, і гэта ўсё дадасца вам.

32 Ня бойся, малы статак! бо Айцец ваш меў добрую ласку даць вам Царства.

33 Прадавайце маёнткі вашыя і давайце міласьціну. Рыхтуйце сабе ўмясьцілішчы нелядашчыя, скарб нявычэрпны на нябёсах, куды злодзей не набліжаецца, і дзе моль не зьядае:

34 бо, дзе скарб ваш, там і сэрца вашае будзе.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.