Pular para o conteúdo
Publicidade

Lucas 19

1 Потым Ісус увайшоў у Ерыхон і праходзіў празь яго.

2 І вось, нехта на імя Закхей, начальнік мытнікаў і чалавек багаты,

3 стараўся ўбачыць Ісуса, хт? Ён, але ня мог з-за людзей, бо малога быў росту;

4 і забегшы наперад, залез на смакоўніцу, каб убачыць Яго, бо Яму выпадала праходзіць міма яе.

5 Ісус, калі прыйшоў на гэтае месца, зірнуўшы, угледзеў яго і сказаў яму: Закхей! сыдзі хутчэй, бо сёньня трэба мне быць у цябе ў доме.

6 І ён пасьпешна сышоў і прыняў Яго з радасьцю.

7 І ўсе, бачачы тое, пачалі наракаць і казалі, што Ён зайшоў да грэшнага чалавека.

8 А Закхей, стаўшы, сказаў Госпаду: Госпадзе! палавіну маёмасьці маёй я аддам убогім і, калі каго чым пакрыўдзіў, аддам учатыракроць.

9 Ісус сказаў яму: сёньня прыйшло збавеньне дому гэтаму, бо і ён сын Абрагамаў;

10 бо Сын Чалавечы прыйшоў зыскаць і выратаваць тое, што загінула.

Veja também