41 Кожны год бацькі Ягоныя хадзілі ў Ерусалім на сьвята Пасхі.
42 І калі Яму было дванаццаць гадоў, прыйшлі яны таксама як звычайна ў Ерусалім на сьвята;
43 калі ж, пасьля заканчэньня дзён сьвята, вярталіся, застаўся Хлопчык Ісус у Ерусаліме; і не заўважылі таго Язэп і Маці Ягоная;
44 але думалі, што Ён ідзе зь іншымі; прайшоўшы ж дзённы шлях, пачалі шукаць Яго сярод родзічаў і знаёмых;
45 і не знайшоўшы Яго, вярнуліся ў Ерусалім, шукаючы Яго.
46 Праз тры дні знайшлі яго ў храме, сядзеў сярод настаўнікаў, слухаў іх і распытваў іх;
47 усе, хто слухаў Яго, зьдзіўляліся з розуму і адказаў Ягоных.
48 І ўбачыўшы Яго, зьдзівіліся; і Маці ягоная сказала Яму: Дзіця! што Ты зрабіў з намі? вось, бацька Твой і Я зь вялікаю скрухаю шукалі Цябе.
49 Ён сказаў ім: навошта было вам шукаць Мяне? ці вы ня ведалі, што Я павінен быць у тым, што належыць Айцу Майму?
50 Але яны не зразумелі сказаных Ім словаў.
51 І Ён пайшоў зь імі і прыйшоў у Назарэт; і быў у паслушэнстве ім. І Маці Ягоная захоўвала ўсе словы гэтыя ў сэрцы Сваім.
52 А Ісус мацаваўся ў мудрасьці і росьце і ў любові ў Бога і людзей.