Pular para o conteúdo
Publicidade

Лукаша 2:8-20

8 У той краіне былі на полі пастухі, якія трымалі начную варту каля статку свайго.

9 Раптам зьявіўся ім анёл Гасподні, і слава Гасподняя апраменіла іх; і спалохаліся страхам вялікім.

10 І сказаў ім анёл: ня бойцеся; я ўзьвяшчаю вам вялікую радасьць, якая будзе ўсім людзям:

11 бо сёньня нарадзіўся вам у горадзе Давідавым Збаўца, Які ёсьць Хрыстос Гасподзь;

12 і вось вам знак: вы знойдзеце Дзіця ў пялюшках, Яно ляжыць у ясьлях.

13 І раптоўна зьявілася з анёлам шматлікае войска нябеснае, славячы Бога і заклікаючы:

14 слава ў вышынях Богу, і на зямлі мір, і ў людзях добрая воля.

15 Калі анёлы адыйшлі ад іх на неба, пастухі сказалі адзін аднаму: хадзем у Віфляем і паглядзім, што там сталася, пра што абвясьціў нам Гасподзь.

16 І пасьпяшаўшыся, прыйшлі, і знайшлі Марыю і Язэпа, і Дзіцятка, Якое ляжала ў ясьлях.

17 А ўбачыўшы, расказалі пра тое, што было абвешчана ім пра Дзіцятка Гэтае.

18 І ўсе, хто чуў, дзівавалі з таго, што расказвалі ім пастухі.

19 А Марыя прымала ўсе словы гэтыя, складаючы ў сэрцы Сваім.

20 І вярнуліся пастухі, славячы і хвалячы Бога за ўсё тое, што чулі і бачылі, як ім сказана было.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.