Pular para o conteúdo
Publicidade

Лукаша 4:1-13

1 Ісус, поўны Духа Сьвятога, вярнуўся ад Ярдана і паведзены быў Духам у пустыню;

2 там сорак дзён Ён быў спакушаны д’яблам і нічога ня еў у гэтыя дні; а як прайшлі яны, напасьледак захацеў есьці.

3 І сказаў Яму д’ябал: калі Ты Сын Божы, дык загадай гэтаму каменю зрабіцца хлебам.

4 Ісус сказаў яму ў адказ: напісана, што «ня хлебам адным будзе жыць чалавек, а ўсякім словам Божым».

5 І ўзьвёўшы Яго на высокую гару, д’ябал паказаў Яму ўсе царствы сусьвету ў імгненьне часу,

6 і сказаў Яму д’ябал: табе дам уладу над ўсімі гэтымі царствамі і славу іх, бо яна аддадзена мне, і я, каму хачу, даю яе;

7 і вось, калі Ты паклонішся мне, дык усё будзе Тваё.

8 Ісус сказаў яму ў адказ: адыйдзі ад Мяне, сатана; напісана: «Госпаду Богу пакланяйся і Яму аднаму служы».

9 І павёў Яго ў Ерусалім, і паставіў Яго на крыле храма, і сказаў Яму: калі Ты Сын Божы, кінься адгэтуль уніз;

10 бо напісана: «анёлам Сваім накажа пра Цябе захаваць Цябе»;

11 і: «на руках панясуць Цябе, каб не спатыкнуўся Ты аб камень нагою Тваёю».

12 Ісус сказаў яму ў адказ: сказана: «не спакушай Госпада Бога Твайго».

13 І закончыўшы ўсё спакушэньне, д’ябал адышоў ад Яго да часу.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.