2 і сказаў Гасподзь Майсею: скажы Аарону, брату твайму, каб ён не ва ўсякі час заходзіў у сьвятыні за заслону перад века, што на каўчэгу, каб яму не памерці, бо над векам Я буду зьяўляцца ў воблаку.
12 і возьме распаленага жару поўнае кадзіла з ахвярніка, які перад абліччам Гасподнім, і духмянага дробна патоўчанага дымленьня поўныя прыгаршчы, і ўнясе за заслону;
13 і пакладзе дымленьне на агонь перад абліччам Гасподнім, і воблака дымленьня пакрые века, якое над каўчэгам адкрыцьця, каб яму не памерці;
14 і возьме крыві цяляці і пакропіць пальцам сваім на века сьпераду і перад векам, сем разоў пакропіць крывёю з пальца свайго.
15 І заколе казла ў ахвяру за грэх за народ, і ўнясе кроў ягоную за заслону, і зробіць з крывёю ягонаю тое самае, што рабіў з крывёю цяляці, і пакропіць ёю на века і перад векам, -
34 І хай будзе гэта вам вечнаю пастановаю: ачышчаць сыноў Ізраілевых ад усіх грахоў іхніх адзін раз у год. І зрабіў ён так, як загадаў Гасподзь Майсею.