23 І давялося Яму ў суботу праходзіць засеянымі палямі, і вучні Ягоныя дарогаю пачалі зрываць калосьсе.
24 І фарысэі сказалі Яму: глядзі, што яны робяць у суботу, чаго нельга рабіць.
25 Ён сказаў ім: няўжо вы ніколі ня чыталі, што зрабіў Давід, калі меў патрэбу і згаладаўся сам і тыя, што былі зь ім?
26 Як увайшоў ён у дом Божы пры першасьвятары Авіятары і еў пакладныя хлябы, якіх нельга было есьці нікому акрамя сьвятароў, і даў тым, што былі зь ім?
27 І сказаў ім: субота дзеля чалавека, а не чалавек дзеля суботы;
28 таму Сын Чалавечы ёсьць гаспадар і суботы.