13 Потым узышоў на гару і паклікаў да Сябе, каго Сам хацеў; і пайшлі да Яго.
14 І паставіў дванаццацёх, каб зь Ім былі і каб пасылаць іх зьвеставаць,
15 і каб мелі яны ўладу ацаляць ад хваробаў і выганяць дэманаў:
16 паставіў Сымона, даўшы яму імя Пётр;
17 Якава Зевядзеевага і Яна, брата Якаўлевага, даўшы ім імёны Воанергес, гэта азначае, «сыны громавыя»;
18 Андрэя, Піліпа, Барталамея, Мацьвея, Тамаша, Якава Алфеевага, Тадэя, Сымона Кананіта
19 і Юду Іскарыёцкага, які і выдаў Яго.