Pular para o conteúdo
Publicidade

Marcos 3

22 А кніжнікі, якія прыйшлі зь Ерусаліма, казалі, што Ён мае ў Сабе Вэльзэвула і што выганяе дэманаў сілаю дэманскага князя.

23 І паклікаўшы іх, казаў ім прытчамі: як можа сатана выганяць сатану?

24 Калі царства разьдзеліцца самое ў сабе, ня можа ўстояць царства тое;

25 і калі дом разьдзеліцца сам у сабе, ня можа ўстояць дом той;

26 і калі сатана паўстаў на самога сябе і разьдзяліўся, ня можа ўстояць, а настаў канец ягоны.

27 Ніхто, увайшоўшы ў дом дужага, ня можа зрабаваць рэчаў ягоных, калі сьпярша ня зьвяжа дужага, - і тады зрабуе дом ягоны.

28 Праўду кажу вам: дараваныя будуць сынам чалавечым усе грахі і блюзьнерствы, якімі б ні блюзьнерылі;

29 але хто будзе блюзьнерыць на Духа Сьвятога, таму ня будзе дараваньня вавекі, а падлягае ён вечнай асудзе.

30 Гэта сказаў Ён, бо казалі: у Ім нячысты дух.

Veja também