Pular para o conteúdo
Publicidade

МАРКА 5

1 Прыйшлі на другі бераг мора, у краіну Гадарынскую.

2 І калі выйшаў Ён з лодкі, адразу сустрэў Яго чалавек, які выйшаў з магілаў, апанаваны нячыстым духам;

3 у яго было жытло ў магілах, і ніхто ня мог зьвязаць яго нават ланцугамі;

4 бо колькі разоў яго ні кавалі ў ланцугі і путы, але разрываў ланцугі і разьбіваў путы, і ніхто ня меў сілы ўтаймаваць яго;

5 заўсёды, уночы і ўдзень, у горах і магілах, крычаў ён і біўся аб каменьне.

6 А ўбачыўшы Ісуса здалёк, прыбег і пакланіўся Яму,

7 і, закрычаўшы моцным голасам, сказаў: што Табе да мяне? Ісусе, Сыне Бога Усявышняга! заклінаю Цябе Богам, ня муч мяне!

8 Бо Ісус сказаў яму: выйдзі, дух нячысты, з гэтага чалавека.

9 І спытаўся ў яго: як тваё імя? І той сказаў у адказ: легіён імя мне, бо нас многа.

10 І вельмі прасілі Яго, каб ня высылаў іх прэч з краіны той.

11 А пасьвіўся там пад гарою вялікі гурт сьвіней.

12 І прасіліся ў Яго ўсе дэманы, кажучы: пашлі нас у сьвіней, каб нам увайсьці ў іх.

13 Ісус адразу дазволіў ім. І нячыстыя духі, выйшаўшы, увайшлі ў сьвіней; і памкнуўся гурт з урвішча ў мора, а іх было каля дзьвюх тысяч; і патанулі ў моры.

14 А сьвінапасы паўцякалі і расказалі ў горадзе і ў вёсках. І жыхары выйшлі паглядзець, што сталася.

15 Прыходзяць да Ісуса і бачаць, што апантаны, у якім быў легіён, сядзіць і апрануты, і ў здаровым розуме; і спалохаліся.

16 А тыя, што бачылі, расказалі ім пра тое, як гэта здарылася з апантаным, і пра сьвіней.

17 І пачалі прасіць Яго, каб адышоў ад межаў іхніх.

18 І калі Ён увайшоў у лодку, апантаны прасіў Яго, каб быць зь Ім.

19 Але Ісус не дазволіў яму, а сказаў: ідзі дамоў да сваіх і раскажы ім, што ўчыніў з табою Гасподзь і як зь цябе ўмілажаліўся.

20 І пайшоў і пачаў зьвеставаць у Дзесяцігародзьдзі, што ўчыніў зь ім Ісус. І ўсе дзіваваліся.

Veja também