Publicidade

Mateus 14

15 Калі ж зьвечарэла, прыступілі да Яго вучні Ягоныя і сказалі: пустэльная тут мясьціна, і час ужо позьні; адпусьці людзей, каб яны пайшлі ў селішчы і купілі ежы сабе.

16 Але Ісус сказаў ім: ня трэба ім ісьці, вы дайце ім есьці.

17 Яны ж кажуць Яму: у нас тут толькі пяць хлябоў і дзьве рыбіны.

18 Ён сказаў: прынясеце іх Мне сюды.

19 І загадаў народу ўзьлегчы на траву і, узяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбіны, узьвёў вочы ў неба, дабраславіў, разламаў і даў хлябы вучням, а вучні - народу.

20 І елі ўсе, і наеліся; і набралі рэшты кавалкаў дванаццаць кашоў поўных;

21 а тых, што елі, было каля пяці тысяч чалавек, апроч жанчын і дзяцей.

Veja também

Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-07-05_19-25-13-