Pular para o conteúdo
Publicidade

Мацьвея 17:1-13

1 І праз шэсьць дзён узяў Ісус Пятра, Якава і Яна, брата ягонага, і ўзьвёў іх на гару высокую адных,

2 і перамяніўся перад імі, і зазьзяла аблічча Ягонае, як сонца, а ўбраньне Ягонае стала белае, як сьвятло.

3 І вось, явіліся ім Майсей і Ільля, і зь Ім гутарылі.

4 Азваўшыся, Пётр сказаў Ісусу: Госпадзе! добра нам тут быць; калі хочаш, зробім тут тры намёты: Табе адзін, і Майсею адзін, і адзін Ільлю.

5 Калі ён яшчэ гаварыў, вось, воблака сьветлае асланіла іх; і вось, голас з воблака мовіў: Гэты ёсьць Сын Мой Любасны, Якога Я ўпадабаў; Яго слухайце.

6 І пачуўшы, вучні ўпалі ніцма і вельмі перапалохаліся.

7 І прыступіўшы, Ісус дакрануўся да іх і сказаў: устаньце і ня бойцеся.

8 А ўзьвёўшы вочы свае, яны нікога ня ўбачылі, акрамя аднаго Ісуса.

9 І калі сыходзілі яны з гары, Ісус загадаў ім, кажучы: нікому не кажэце пра бачанае, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсьне зь мёртвых.

10 І спыталіся ў Яго вучні Ягоныя, кажучы: як жа кніжнікі кажуць, што Ільля мае прыйсьці раней?

11 Ісус сказаў ім у адказ: Ільля сапраўды прыйдзе раней і падрыхтуе ўсё;

12 але кажу вам, што Ільля ўжо прыйшоў, і не пазналі яго, а зрабілі зь ім, што хацелі; так і Сын Чалавечы мае пацярпець ад іх.

13 Тады зразумелі вучні, што Ён пра Яна Хрысьціцеля казаў ім.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.