20 Тады прыступіла да Яго маці сыноў Зевядзеевых з сынамі сваімі, кланяючыся і чагосьці просячы ў Яго.
21 Ён жа сказаў ёй: чаго ты хочаш? Яна кажа Яму: скажы, каб селі гэтыя два сыны мае адзін праваруч, а другі леваруч ад Цябе ў Царстве Тваім.
24 Пачуўшы гэта, дзесяцёра вучняў абурыліся на двух братоў.
25 Ісус жа, паклікаўшы іх, сказаў: вы ведаеце, што князі народаў пануюць над імі, і вяльможы валадараць над імі.
26 Але ня так хай будзе паміж вамі: а хто хоча між вамі большым быць, хай будзе вам слугою;
27 і хто хоча між вамі быць першым, хай будзе вам рабом;
28 бо Сын Чалавечы ня прыйшоў, каб Яму служылі, а каб паслужыць і аддаць душу Сваю як выкуп за многіх.