Publicidade

Mateus 25

1 Тады ўпадобніцца Царства Нябеснае дзесяцём дзевам, якія, узяўшы сьвяцільні свае, выйшлі сустрэць маладога.

2 Пяць зь іх было неразумных і пяць мудрых;

3 неразумныя, узяўшы сьвяцільні свае, не ўзялі з сабою алею;

4 а мудрыя ўзялі алею ў пасудзінах разам зь сьвяцільнямі сваімі;

5 і калі малады замарудзіўся, дык задрамалі ўсе і паснулі.

6 Але апоўначы крык пачуўся: «вось, малады ідзе, выходзьце на сустрэчу яму».

7 Тады ўсталі ўсе дзевы тыя і паправілі сьвяцільні свае.

8 А неразумныя мудрым сказалі: «дайце нам алею вашага, бо сьвяцільні нашыя гаснуць».

9 А мудрыя сказалі ў адказ: «каб ня сталася недахопу і ў нас і ў вас, ідзеце лепей да прадаўцоў і купеце сабе».

10 Калі ж пайшлі яны купляць, прыйшоў малады, і гатовыя ўвайшлі зь ім на вясельле, і зачыніліся дзьверы.

11 Пасьля прыходзяць і астатнія дзевы і кажуць: «спадару! спадару! адчыні нам».

12 Ён жа сказаў ім у адказ: «праўду кажу вам: ня ведаю вас».

13 Дык вось, чувайце; бо ня ведаеце ні дня, ні гадзіны, у якую прыйдзе Сын Чалавечы.

Veja também

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-20_17-16-08-