Pular para o conteúdo
Publicidade

Мацьвея 27:3-7

BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

3 Тады Юда, які выдаў Яго, убачыўшы, што засудзілі Яго, і раскаяўшыся, аддаў трыццаць срэбранікаў першасьвятарам і старэйшынам,

4 кажучы: зграшыў я, прадаўшы кроў нявінную. Яны ж сказалі: што нам да таго? глядзі сам.

5 І кінуўшы срэбранікі ў храме, ён адышоў; і пайшоўшы, павесіўся.

6 Першасьвятары, узяўшы срэбранікі, сказалі: не дазваляецца класьці іх у храмавую скарбніцу, бо гэта цана крыві.

7 І зрабіўшы нараду, купілі на іх поле ганчара для пахаваньня чужынцаў;

Em outras traduções

  1. BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

    3 Тады Юда, які выдаў Яго, убачыўшы, што Ён асуджаны, пакаяўшыся, зьвярнуў трыццаць срэбнікаў першасьвятарам і старшыням,

    4 кажучы: «Саграшыў я, выдаўшы кроў бязьвінную». Яны ж сказалі яму: «Што нам да гэтага? Глядзі сам».

    5 І, кінуўшы срэбра ў бажніцы, ён выйшаў і, адыйшоўшы, павесіўся.

    6 А першасьвятары, узяўшы срэбра, сказалі: «Нельга кінуць яго ў скарбонку, бо яно — цана крыві».

    7 Зрабіўшы ж нараду, яны купілі за яго поле ганчара, каб хаваць чужынцаў.

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.