Pular para o conteúdo
Publicidade

Mateus 4

1 Тады Ісус быў паведзены Духам у пустыню, на спакушэньне ад д’ябла.

2 І, пасьціўшы сорак дзён і сорак начэй, напасьледак згаладаўся.

3 І падступіўся да Яго спакусьнік і сказаў: калі Ты Сын Божы, скажы, каб камяні гэтыя сталі хлябамі.

4 А Ён сказаў яму ў адказ: напісана: «ня хлебам адным будзе жыць чалавек, а ўсякім словам, якое зыходзіць з вуснаў Божых».

5 Тады бярэ Яго д’ябал у сьвяты горад і ставіць Яго на крыле храма,

6 і кажа Яму: калі Ты Сын Божы, кінься ўніз; бо напісана: «Анёлам Сваім накажа пра Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб не спатыкнуўся Ты аб камень нагою Тваёю».

7 Сказаў яму Ісус: напісана яшчэ: «не спакушай Госпада Бога твайго».

8 Зноў бярэ Яго д’ябал на вельмі высокую гару, і паказвае Яму ўсе царствы сьвету і славу іх,

9 і кажа Яму: усё гэта Табе дам, калі ўпаўшы паклонішся мне.

10 Тады кажа яму Ісус: адыдзі ад мяне, сатана; бо напісана: «Госпаду Богу твайму пакланяйся, і Яму аднаму служы».

11 Тады пакідае Яго д’ябал, - і вось, анёлы прыступілі і слугавалі Яму.

Veja também