Pular para o conteúdo
Publicidade

Лікі 10:33-36

BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

33 І выправіліся яны ад гары Гасподняй на тры дні дарогі, і, каб нагледзець мясьціну, дзе спыніцца.

34 І воблака Гасподняе ахінала іх удзень, калі яны выпраўляліся з табару.

35 Калі падымаўся каўчэг у дарогу, Майсей казаў: паўстань, Госпадзе, і рассыплюцца ворагі Твае, і пабягуць ад аблічча Твайго ненавісьнікі Твае!

36 А калі спыняўся каўчэг, ён казаў: вярніся Госпадзе, да тысячаў і цьмоў Ізраілевых!

Em outras traduções

  1. BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

    33 І вырушылі яны з гары ГОСПАДА, і ішлі на працягу трох дзён. Каўчэг Запавету ГОСПАДА ішоў наперадзе іх на працягу трох дзён, каб знайсьці месца на табар.

    34 І воблака ГОСПАДА [было] над імі ўдзень, калі яны выхо­дзілі з табару.

    35 І было, калі вырушаў Каўчэг [у дарогу], Майсей казаў: «Паўстань, ГОСПАДЗЕ, і няхай разьбягуцца ворагі Твае, і няхай паўцякаюць тыя, што ненавідзяць Цябе, перад абліччам Тваім».

    36 А калі ставілі [Каўчэг], казаў: «Вярніся, ГОСПАДЗЕ, да шматлікага войска Ізраіля!»

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.