32 Бо ўсіх замкнуў Бог у непаслушэнства, каб усіх памілаваць.
33 О, бездань багацьця і мудрасьці і веданьня Божага! якія неспасьцігальныя суды Ягоныя і недасьледныя шляхі Ягоныя!
34 «Бо хто спазанаў розум Гасподні? Або хто дарадца Яму?
35 Або хто даў Яму наперад, каб Ён мусіў аддаць?»
36 Бо ўсё зь Яго, празь Яго і да Яго. Яму слава навекі вякоў. Амін.