Pular para o conteúdo
Publicidade

Рымлянаў 8:11-17

11 Калі ж Дух Таго, Хто ўваскрэсіў зь мёртвых Ісуса, жыве ў вас, дык Той, хто ўваскрэсіў Хрыста зь мёртвых, ажывіць і вашыя сьмяротныя целы Духам Сваім, Які жыве ў вас.

12 Дык вось, браты, мы не даўжнікі плоці, каб жыць паводле плоці;

13 бо, калі жывяце паводле плоці, дык памраце, а калі Духам нішчыце ўчынкі плоцкія, жыць будзеце;

14 бо ўсе, каго водзіць Дух Божы, - сыны Божыя;

15 бо вы не прынялі Духа рабства, каб зноў жыць у страху, а прынялі Духа ўсынаўленьня, Якім заклікаем: Авва, Войча!

16 Гэты самы Дух сьведчыць духу нашаму, што мы - дзеці Божыя.

17 А калі дзеці, дык і спадкаемцы Божыя, супольныя спадкаемцы Хрыстовыя, калі толькі зь Ім пакутуем, каб зь Ім і праславіцца.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.