Pular para o conteúdo
Publicidade

Рымлянаў 8:18-27

18 Бо думаю, што цяперашнія часовыя пакуты нічога ня вартыя ў параўнаньні з тою славаю, якая адкрыецца ў нас.

19 Бо стварэньне з надзеяй чакае сыноў Божых, -

20 таму што стварэньне скарылася марнасьці не па добрай волі, а па волі таго, хто ўпакорыў (яго), спадзяючыся,

21 што і само стварэньне вызвалена будзе з рабства тленьня ў свабоду славы дзяцей Божых.

22 Бо ведаем, што ўсе стварэньні енчаць і пакутуюць дагэтуль;

23 і ня толькі яны, але і мы самі, маючы пачатак Духа, і мы ў сабе енчым, чакаючы ўсынаўленьня, адкупленьня цела нашага.

24 Бо мы ўратаваныя праз надзею. А надзея, калі бачыць, ня ёсьць надзея; бо, калі хто бачыць, дык навошта ж яму і спадзявацца?

25 Але калі спадзяёмся на тое, чаго ня бачым, тады чакаем цярпліва.

26 Гэтак сама і Дух мацуе (нас) у нямогласьцях нашых; бо мы ня ведаем, за што маліцца, як трэба, а Сам Дух заступаецца за нас уздыханьнямі нявымоўнымі.

27 А Той, Хто выпрабоўвае сэрцы, ведае, якая думка ў Духа, бо Ён рупіцца за сьвятых, па волі Божай.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.