4 Слухай, Ізраіль! ГОСПАД, Бог наш, — ГОСПАД адзіны.
5 Любі ГОСПАДА, Бога твайго, усім сэрцам тваім, усёй душой тваёй і ўсёй моцай тваёю.
6 Гэтыя словы, якія я загадваю табе сёньня, няхай будуць у сэрцы тваім.
7 Паўтарай іх дзецям тваім, гавары іх, седзячы ў доме тваім, ідучы па дарозе, калі засынаеш і калі прачынаешся.
20 Калі спытаецца цябе ў будучыні сын твой, кажучы: "Што гэта за сьведчаньні, пастановы і прысуды, якія загадваў вам ГОСПАД, Бог наш?",
21 ты скажаш сыну твайму: "Былі мы нявольнікамі ў фараона ў Эгіпце, але вывеў нас ГОСПАД з Эгіпту рукою моцнаю,