Pular para o conteúdo
Publicidade

ЭЗРА 8

1 Гэта галовы [дамоў] бацькоў сваіх і радавод тых, што ўзыйшлі са мною з Бабілону ў валадараньне Артаксэркса валадара:

2 з сыноў Пінхаса Гершом; з сыноў Ітамара Даніэль; з сыноў Давіда Хаттуш;

3 з сыноў Шэханіі, з сыноў Пароша Захарыя, і з ім запісаных у радаводзе мужчынаў сто пяцьдзясят;

4 з сыноў Пахат-Маава Элегаэнай, сын Зэрахіі, і з ім дзьвесьце мужчынаў;

5 з сыноў Шэханіі сын Яхазіэля, і з ім трыста мужчынаў;

6 з сыноў Адына Евэд, сын Ёнатана, і з ім пяцьдзясят мужчынаў;

7 з сыноў Эляма Ешая, сын Аталіі, і з ім семдзясят мужчынаў;

8 з сыноў Шэфатыі Зэвадыя, сын Міхаэля, і з ім восемдзясят мужчынаў;

9 з сыноў Ёава Абадыя, сын Ехіэля, і з ім дзьвесьце васямнаццаць мужчынаў;

10 з сыноў [Бані] Шэляміт, сын Ёсіфіі, і з ім сто шэсьцьдзясят мужчынаў;

11 з сыноў Бэвая Захарыя, сын Бэвая, і з ім дваццаць восем мужчынаў;

12 з сыноў Азгада Ёханан, сын Гакатана, і з ім сто дзесяць мужчынаў;

13 з сыноў Аданікама апошнія, імёны якіх гэткія: Эліфэлет, Еіэль і Шэмая, і з імі шэсьцьдзясят мужчынаў;

14 з сыноў Бігвая Утай і Завуд, і з імі семдзясят мужчынаў.

15 І я сабраў іх каля ракі, што ўпадае ў Агаву, і мы стаялі табарам там тры дні; і я агледзеў народ і сьвятароў, але сыноў Левія там не знайшоў.

16 I паслаў я па Эліэзэра, Арыэля, Шэмаю, Эльнатана, Ярыва, Эльнатана, Натана, Захарыю і Мэшуляма галоўных; і па Ёярыва і Эльнатана кемлівых;

17 I накіраваў іх да Іддо, галоўнага ў мясцовасьці Касіфія, і ўклаў у вусны іхнія словы да Іддо і братоў ягоных нэтынэяў у мясцовасьці Касіфія, каб яны прывялі нам служыцеляў для Дому Бога нашага.

18 I прывялі яны да нас, бо добрая рука Божая [была] над намі, мужа разумнага з сыноў Махлі, сына Левія, сына Ізраіля, і Шэрэвію з сынамі ягонымі, і братоў ягоных васямнаццаць,

19 і Хашавію, і з ім Ешаю з сыноў Мэрары, братоў ягоных і сыноў ягоных дваццаць;

20 і з нэтынэяў, якіх даў Давід і князі на служэньне лявітаў, дзьвесьце двац­цаць нэтынэяў, усе запісаныя па імёнах.

21 І я абвясьціў там пост каля ракі Агавы, каб мы скарыліся перад абліччам Бога нашага і прасілі ў Яго шляху простага для нас і для дзяцей нашых, і для ўсёй маёмасьці нашай,

22 бо я саромеўся прасіць у валадара войска і коньнікаў, каб абаранялі нас ад ворага ў дарозе, бо мы сказалі валадару, кажучы: «Рука Бога нашага на дабро для ўсіх, хто шукае Яго, а моц Ягоная і гнеў Ягоны на ўсіх, хто пакідае Яго».

23 І мы посьцілі, і прасілі Бога нашага пра гэта; і Ён даў нам упрасіць Сябе.

24 I я аддзяліў дванаццаць князёў над сьвятарамі Шэрэвію, Хашавію і дзесяць братоў іхніх з імі,

25 і адважыў ім срэбра, і золата, і начыньне, падараванае для Дому Бога нашага, якое ахвяравалі валадар і дарадцы ягоныя, і князі ягоныя, і ўвесь Ізраіль, які быў там.

26 І я адважыў на рукі іхнія срэбра шэсьцьсот пяцьдзясят талентаў і начыньня срэбнага сто талентаў, і золата сто талентаў,

27 і келіхаў залатых дваццаць на тысячу дукатаў, і начыньні з медзі бліскучай, добрай два, дарагія як золата.

28 I сказаў я ім: «Вы сьвя­тасьць для ГОСПАДА, і начыньні сьвятасьць, а срэбра і золата дабраахвотныя ахвяры для ГОСПАДА, Бога бацькоў вашых.

29 Чувайце і пільнуйце [гэта], аж пакуль адважыце [яго] перад князямі сьвятароў і лявітаў і перад князямі [дамоў] бацькоў Ізраіля ў Ерусаліме, у пакоях Дому ГОСПАДА».

30 І ўзялі сьвятары і лявіты вагу срэбра і золата, і начыньні, каб прынесьці ў Ерусалім, у Дом Бога нашага.

31 I вырушылі мы ад ракі Агавы ў дванаццаты дзень першага месяца, каб ісьці ў Ерусалім. І рука Бога нашага была над намі, і ўратавала нас ад рукі ворага і ад засады на шляху.

32 I прыйшлі мы ў Ерусалім, і былі там тры дні.

33 У чацьвёрты дзень адважылі мы срэбра і золата, і начыньне ў Доме Бога нашага на руку Мэрэмота, сына Урыі, сьвятара, а з ім [быў] Элеазар, сын Пінхаса, і з імі Ёзавад, сын Ешуа, і Наадыя, сын Біннуя, лявіты,

34 усё лікам і вагою. I запісана была ўся тая вага ў той самы час.

35 Тыя, што прыйшлі з палону, сыны выгнаньня, склалі цэласпаленьне для Бога Ізраіля дванаццаць бычкоў за ўсяго Ізраіля, дзевяноста шэсьць бараноў, семдзясят сем ягнятаў і дванаццаць казлоў у ахвяру за грэх, усё на цэласпаленьне для ГОСПАДА.

36 I яны аддалі загады валадара цівунам валадарскім і вая­водам Зарэчча, і яны дапамагалі народу і Дому Божаму.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.

Veja também