2 «Чаму вы паўтараеце гэтую прыказку ў зямлі Ізраіля, кажучы: "Бацькі елі горкія ягады, а зубы ў сыноў здрантвелі"?
20 Душа, якая грашыць, памрэ. Сын не панясе беззаконьні бацькі, і бацька не панясе беззаконьні сына. Праведнасьць праведніка будзе яму залічана, і бязбожнасьць бязбожніка будзе на ім.
21 І бязбожнік, калі адвернецца ад усіх грахоў сваіх, якія ўчыніў, і будзе захоўваць усе пастановы Мае і чыніць суд і праведнасьць, будзе жыць і жыць, і не памрэ.