Pular para o conteúdo
Publicidade

ЭЗЭКІЭЛЬ 41

1 І ён увёў мяне ў сьвятыню, і зьмераў філяры, і [было] шэсьць локцяў з аднаго боку і шэсьць локцяў з другога боку, шырыня намёту.

2 Шырыня ўваходу дзесяць локцяў, а бакі ўваходу пяць локцяў з аднаго боку і пяць локцяў з другога боку; і зьмераў даўжыню ягоную сорак локцяў, і шырыню ягоную дваццаць локцяў.

3 І ўвайшоў у сярэдзіну, і зьмераў філяры пры ўваходзе два локці, а ўваход шэсьць локцяў, і шырыня ўваходу сем локцяў.

4 І зьмераў даўжыню ягоную дваццаць локцяў, а шырыня дваццаць локцяў да пярэдняга боку сьвятыні. І ён сказаў мне: «Гэта Сьвятое Сьвятых».

5 І ён зьмераў мур Дому [Божага] шэсьць локцяў, а шырыня бакавога пакою чатыры локці з усіх бакоў наўкола кругом Дому.

6 І гэтых бакавых пакояў, пакой пры пакоі, трыццаць у тры шэрагі; і яны абапіраліся на мур, які пабудаваны ўздоўж Дому з усіх бакоў наўкола для падтрыманьня бакавых пакояў, і [пакоі] не абапіраліся на мур Дому [Божага].

7 І ён пашыраўся ўгару да бакавых пакояў, бо галерэі ішлі вакол Дому. Дзеля гэтага шырыня Дому ўгары была большай, і знізу ўваходзілі ў верхні [пакой] праз сярэдні.

8 І я бачыў узвышэньне вакол Дому [Божага] з усіх бакоў. Падваліны бакавых пакояў мелі [шырыню] на цэлы прут шэсьць локцяў.

9 Шырыня муру, які з вонкавага боку бакавых пакояў, пяць локцяў. І вольнае месца ёсьць паміж бакавымі пакоямі пры Доме [Божым].

10 І паміж пакоямі адлегласьць у дваццаць локцяў з усіх бакоў вакол Дому [Божага].

11 А выхад з бакавога пакою [быў] на адкрытую прастору, адзін выхад на шлях на поўнач, і адзін выхад на поўдзень, а шырыня вольнага месца пяць локцяў з усіх бакоў вакол.

12 Будынак, які быў перад адгароджанай прасторай на шляху на захад, [меў] шырыню ў семдзясят локцяў, мур будынку [меў] шырыню пяць локцяў з усіх бакоў кругом і даўжыню дзевяноста локцяў.

13 І ён зьмераў Дом [Божы], даўжыня ягоная сто локцяў, а адгароджаная прастора, будынак і муры ягоныя сто локцяў.

14 Шырыня пярэдняга боку Дому з адгароджанай прасторай на ўсход сто локцяў.

15 І ён зьмераў даўжыню будынку перад адгароджанай прасторай, якая за ім, галерэі з аднаго і другога боку сто локцяў. А сьвятыня ўнутраная і прысенкі панадворку,

16 парогі, вокны закратаваныя і галерэі вакол трох [паверхаў] насупраць парогу былі ашаляваныя дрэвам з усіх бакоў наўкола ад зямлі да вокнаў, а вокны зачыненыя.

17 Над уваходам і аж да ўнутранай [часткі] Дому і навонкі, і на ўсіх сьценах з усіх бакоў наўкола, унутры і звонку,

18 зроблены херувімы і пальмы, па адной пальме паміж двума херувімамі; і два абліччы ў [кожнага] херувіма,

19 аблічча чалавечае [зьвернута] да пальмы з аднаго боку, і аблічча льва [зьвернута] ў бок пальмы з другога боку. І [так] зроблена ў-ва ўсім Доме [Божым] з усіх бакоў наўкола.

20 Ад зямлі аж па-над уваход былі зроблены херувімы і пальмы на сьцяне сьвятыні.

21 Сьвятыня мела чатырохкутныя вушакі, а перад абліччам Сьвятога [Сьвятых] было штосьці, што выглядала нібыта

22 ахвярнік з дрэва, вышынёю ў тры локці, у два локці даўжыні і ў два локці шырыні, а рогі ягоныя, падставы і сьценкі ягоныя з дрэва. І ён прамовіў да мяне: «Гэта стол, які перад абліччам ГОСПАДА».

23 І Сьвятыня [мела] дзьверы падвойныя, і Сьвятое [Сьвятых].

24 Гэтыя дзьверы падвойныя мелі дзьве форткі рухомыя. Дзьве форткі адны [дзьверы], і дзьве форткі другія.

25 І былі зроблены на іх, на дзьвярах Сьвятыні, херувімы і пальмы; яны зроблены так, як на сьценах, і ганак драўляны [быў] перад прысенкам звонку,

26 а вокны закратаваныя і пальмы былі з аднаго і з другога боку на сьценах прысенку, і ў бакавых пакоях Дому [Божага], і на ганку.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.

Veja também