35 На наступны дзень ізноў стаяў Ян і двое з вучняў ягоных.
36 І, угледзеўшы, што ідзе Ісус, ён гаворыць: «Вось, Ягня Божае!»
37 І пачулі двое вучняў ягоных, як казаў гэта, і пайшлі за Ісусам.
38 Ісус жа, павярнуўшыся і ўбачыўшы, што яны ідуць за Ім, кажа ім: «Што шукаеце?» Яны ж сказалі Яму: «Раббі, — што перакладаецца Настаўнік, — дзе жывеш?»
39 Гаворыць ім: «Прыйдзіце і ўбачыце». Яны пайшлі і ўбачылі, дзе Ён жыве, і засталіся ў Яго той дзень. Было ж каля дзясятае гадзіны.
40 Адзін з двух, якія пачулі ад Яна і пайшлі за Ім, быў Андрэй, брат Сымона Пятра.