Pular para o conteúdo
Publicidade

Яна 1:35-40

BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

35 На другі дзень зноў стаяў Ян і двое вучняў ягоных;

36 і, угледзеўшы Ісуса, Які ішоў, сказаў: вось Ягня Божае.

37 Пачуўшы ад яго гэтыя словы, абодва вучні пайшлі за Ісусам.

38 А Ісус, абярнуўшыся і ўбачыўшы, што яны ідуць, кажа ім: што вам трэба? Яны сказалі Яму: Равьві, - што азначае: настаўнік, - дзе жывеш?

39 Кажа ім: ідзеце, і ўбачыце. Яны пайшлі і ўбачылі, дзе Ён жыве, і прабылі ў Яго дзень той. Было каля дзясятай гадзіны.

40 Адзін з двух, што чулі пра Ісуса ад Яна і што пайшлі сьледам за Ім, быў Андрэй, брат Сымона Пятра.

Em outras traduções

  1. BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

    35 На наступны дзень ізноў стаяў Ян і двое з вучняў ягоных.

    36 І, угледзеўшы, што ідзе Ісус, ён гаворыць: «Вось, Ягня Божае!»

    37 І пачулі двое вучняў ягоных, як казаў гэта, і пайшлі за Ісусам.

    38 Ісус жа, павярнуўшыся і ўбачыўшы, што яны ідуць за Ім, кажа ім: «Што шукаеце?» Яны ж сказалі Яму: «Раббі, — што перакладаецца Настаўнік, — дзе жывеш?»

    39 Гаворыць ім: «Прыйдзіце і ўбачыце». Яны пайшлі і ўбачылі, дзе Ён жыве, і засталіся ў Яго той дзень. Было ж каля дзясятае гадзіны.

    40 Адзін з двух, якія пачулі ад Яна і пайшлі за Ім, быў Андрэй, брат Сымона Пятра.

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.