Pular para o conteúdo
Publicidade

ЕГОШУА 16

1 Жэрабям [выпала] спадчына сынам Язэпа ад Ярдану насупраць Ерыхону да водаў Ерыхону з усходу; праз пустыню ішла [мяжа] ад Ерыхону па гарах да Бэтэлю.

2 А ад Бэтэлю [мяжа] ішла да Люзу і праходзіла да межаў Аркейцаў у Атароце,

3 і зыходзіла да мора да мяжы Яфлетцаў, і аж да мяжы ніжняга Бэт-Харону, і да Гезэру, і спынялася каля мора.

4 І ўспадкаемілі гэта сыны Язэпа: Манаса і Эфраім.

5 Мяжа сыноў Эфраіма паводле сем’яў іхніх была такая: мяжой спадчыны іхняй на ўсхо­дзе быў Атарот-Адар аж да верхняга Бэт-Харону.

6 І мяжа ішла да мора, да Міхмэтату на поўначы, і паварочвала мяжа на ўсход праз Танат-Шыле і цягнулася на ўсход да Янааху.

7 З Янааху зыходзіла да Атароту і Наары, і праходзіла каля Ерыхону, і спынялася каля Ярдану.

8 З Тапуаху ішла мяжа на захад да ручая Кана і даходзіла да мора. Гэта спадчына пакаленьня Эфраіма паводле сем’яў іхніх.

9 І сыны Эфраіма мелі паасобныя гарады пасярод спадчыны сыноў Манасы, усе гэтыя гарады і вёскі іхнія.

10 Але яны ня выгналі Хананейцаў, якія жылі ў Гезэры. І Хананейцы жывуць сярод Эфраіма да сёньняшняга дня як прыгонныя.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.

Veja também