9 «Я ведаю, што ГОСПАД аддаў вам зямлю гэтую, і жах перад вамі ахапіў нас, і ўсе жыхары зямлі памлелі перад вамі.
10 Чулі мы, што ГОСПАД асушыў перад вамі воды Мора Чырвонага, калі выйшлі вы з Эгіпту, і што вы зрабілі двум валадарам Амарэйскім, якія жылі за Ярданам, Сыгону і Огу, якіх вы забілі.
11 Усё вось гэта чуючы, мы баімся, і млее ў нас сэрца нашае, і займае дух нам дзеля надыходу вашага. Бо ГОСПАД, Бог ваш, Ён — Бог у небе высока і на зямлі нізка.
12 І цяпер прысягніце мне на ГОСПАДА, што як я вам зьявіла міласэрнасьць, так і вы зробіце ласку сям’і бацькі майго і дасьцё мне знак як заруку,
13 што захаваеце бацьку майго і маці маю, братоў маіх і сёстраў маіх, і ўсё, што іхняе, і ўратуеце душы нашыя ад сьмерці».