11 І прыйшоў анёл ГОСПАДА, і сеў пад дубам у Офры, якая [належала] Ёашу з [роду] Абіезэра. Гідэон, сын ягоны, малаціў у тоўчні збожжа, каб схаваць [яго] ад Мадыянцаў.
12 І зьявіўся яму анёл ГОСПАДА, і сказаў яму: «ГОСПАД з табою, ваяр мужны!»
22 І ўбачыў Гідэон, што гэта быў анёл ГОСПАДА, і сказаў Гідэон: «Гора мне, Госпадзе, ГОСПАДЗЕ, бо я бачыў анёла ГОСПАДА тварам у твар!»
23 І сказаў яму ГОСПАД: «Супакой табе, ня бойся, не памрэш!»
24 І пабудаваў там Гідэон ахвярнік ГОСПАДУ і назваў яго: "ГОСПАД — супакой мой". Аж па сёньняшні дзень [ахвярнік] гэты ў Офры Абіезэравай.