Pular para o conteúdo
Publicidade

Судзьдзяў 6:11,12,22-24

BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

11 І прыйшоў анёл Гасподні і сеў у Офры пад дубам, які належаў Ёасу, наступцу Авіезэраваму: сын яго Гедэон малаціў тады пшаніцу ў чавільні, каб схавацца ад Мадыяніцянаў.

12 І зьявіўся яму анёл Гасподні і сказаў яму: Гасподзь з табою, муж дужы!

22 І ўбачыў Гедэон, што гэта анёл Гасподні, і сказаў Гедэон: гора мне, Уладыка Госпадзе! бо я бачыў анёла Гасподняга твар у твар.

23 Гасподзь сказаў яму: мір табе, ня бойся, не памрэш.

24 І зладзіў там Гедэон ахвярнік Госпаду і назваў яго: Ягова Шалом. Ён яшчэ і сёньня ў Офры Авіезэравай.

Em outras traduções

  1. BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

    11 І прыйшоў анёл ГОСПАДА, і сеў пад дубам у Офры, якая [належала] Ёашу з [роду] Абіезэра. Гідэон, сын ягоны, малаціў у тоўчні збожжа, каб схаваць [яго] ад Мадыянцаў.

    12 І зьявіўся яму анёл ГОСПАДА, і сказаў яму: «ГОСПАД з табою, ваяр мужны!»

    22 І ўбачыў Гідэон, што гэта быў анёл ГОСПАДА, і сказаў Гідэон: «Гора мне, Госпадзе, ГОСПАДЗЕ, бо я бачыў анёла ГОСПАДА тварам у твар!»

    23 І сказаў яму ГОСПАД: «Супакой табе, ня бойся, не памрэш!»

    24 І пабудаваў там Гідэон ахвярнік ГОСПАДУ і назваў яго: "ГОСПАД — супакой мой". Аж па сёньняшні дзень [ахвярнік] гэты ў Офры Абіезэравай.

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.