5 І сказаў ім: «Нехта з вас, маючы сябра, прыйдзе да яго апоўначы і скажа яму: "Сябра! пазыч мне тры хлябы,
6 бо сябра мой з дарогі зайшоў да мяне, і мне няма чаго даць яму".
7 А той, адказваючы з хаты, скажа: "Не дакучай мне; дзьверы ўжо замкнёныя, і дзеці мае са мною ў ложку; не магу ўстаць і даць табе".
8 Кажу вам, калі ён, устаўшы, ня дасьць яму дзеля сяброўства з ім, дык дзеля дакучлівасьці яго, устаўшы, дасьць яму, колькі просіць.