Pular para o conteúdo
Publicidade

Лукаша 11:5-8

BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

5 І сказаў ім: уявім, што нехта з вас, маючы сябра, прыйдзе да яго апоўначы і скажа яму: дружа, пазыч мне тры хлябы,

6 бо сябра мой з дарогі зайшоў да мяне, і ў мяне няма чаго даць яму;

7 а той зь сярэдзіны скажа яму ў адказ: ня турбуй мяне, дзьверы ўжо замкнёныя, і дзеці мае на пасьцелі са мною; не магу ўстаць і даць табе.

8 Калі, кажу вам, ён ня ўстане і ня дасьць яму па прыязьні зь ім, дык па неадступнасьці ягонай, устаўшы, дасьць яму, колькі просіць.

Em outras traduções

  1. BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

    5 І сказаў ім: «Нехта з вас, маючы сябра, прыйдзе да яго апоўначы і скажа яму: "Сябра! пазыч мне тры хлябы,

    6 бо сябра мой з дарогі зайшоў да мяне, і мне няма чаго даць яму".

    7 А той, адказваючы з хаты, скажа: "Не дакучай мне; дзьверы ўжо замкнёныя, і дзеці мае са мною ў ложку; не магу ўстаць і даць табе".

    8 Кажу вам, калі ён, устаўшы, ня дасьць яму дзеля сяброўства з ім, дык дзеля дакучлівасьці яго, устаўшы, дасьць яму, колькі просіць.

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.