62 А на наступны дзень, які пасьля дня прыгатаваньня, сабраліся першасьвятары і фарысэі ў Пілата,
63 кажучы: «Пане! Мы ўзгадалі, што падманшчык той, як быў яшчэ жывы, казаў: "Праз тры дні ўваскрэсну".
64 Дык загадай вартаваць магілу да трэцяга дня, каб не прыйшлі вучні Ягоныя ўначы, і ня ўкралі Яго, і не сказалі народу: "Ён уваскрос з мёртвых". І будзе апошні падман горшы за першы».
65 Пілат жа прамовіў да іх: «Маеце варту; ідзіце, вартуйце, як ведаеце».
66 Яны ж, пайшоўшы, вартавалі магілу з вартаю, запячатаўшы камень.