62 На другі дзень, які ідзе за пятніцай, сабраліся першасьвятары і фарысэі да Пілата
63 і казалі: спадару! мы ўспомнілі, што ашуканец той, яшчэ калі быў жывы, сказаў: «праз тры дні ўваскрэсну»;
64 дык вось, загадай вартаваць магілу да трэйцяга дня, каб вучні Ягоныя, прыйшоўшы ўначы, ня ўкралі Яго і не сказалі народу: «уваскрэс зь мёртвых», і будзе апошняе ашуканства горшае за першае.
65 А Пілат сказаў ім: маеце варту; ідзеце, ахоўвайце, як ведаеце.
66 Яны пайшлі і ахоўвалі магілу, прыклаўшы пячатку да каменя і паставіўшы варту.