22 І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
23 «Прамоў да Аарона і сыноў ягоных, кажучы: "Гэтак вы будзеце дабраслаўляць сыноў Ізраіля і казаць ім:
24 "Няхай дабраславіць цябе ГОСПАД і захавае цябе!
25 Няхай спагадна гляне ГОСПАД на цябе і зьлітуецца над табою!
26 Няхай зьверне ГОСПАД аблічча Сваё на цябе і дасьць табе супакой!"
27 Няхай так заклікаюць імя Маё на сыноў Ізраіля, і Я буду дабраслаўляць іх"».