22 І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
23 скажы Аарону і сынам ягоным: так дабраслаўляйце сыноў Ізраілевых, кажучы ім:
24 хай дабраславіць цябе Гасподзь і захавае цябе!
25 хай паглядзіць на цябе Гасподзь сьветлым тварам Сваім і ўмілажаліцца зь цябе!
26 хай паверне Гасподзь твар Свой да цябе і дасьць табе спакой!
27 Так няхай заклікаюць імя Маё на сыноў Ізраілевых, і Я дабраслаўлю іх.