Publicidade

Ageu 1

1 На другім годзе цара Дарыя, на шостым месяцы, у першы дзень месяца было слова Гасподняе праз Агея прарока Зарававэлю, сыну Салафіілеваму, упраўцу Юдэі, і Ісусу, сыну Ясэдэкаваму, вялікаму іярэю.

2 Так сказаў Гасподзь Саваоф: народ гэты кажа: «ня прыйшоў яшчэ час - будаваць дом Гасподні».

3 І было слова Гасподняе праз Агея прарока:

4 а вам самім час - жыць у дамах вашых упрыгожаных, тым часам як дом гэты ў запусьценьні?

5 Таму сёньня так кажа Гасподзь Саваоф: павярнеце сэрца ваша на дарогі вашыя.

6 Вы сееце многа, а зьбіраеце мала: ясьце, але ўнядосыць; п'яце, але не напіваецеся; апранаецеся, але не саграваецеся; заробнік платы зарабляе ў дзіравы кашалёк.

7 Так кажа Гасподзь Саваоф: павярнеце сэрца ваша на дарогі вашыя.

8 Узыдзеце на гару і насеце дрэвы і будуйце храм: і Я буду дабраволіць яму і праслаўлюся, кажа Гасподзь.

9 Чакаеце шмат, а выходзіць мала, і што прынесяце дамоў, тое Я разьвею. За што кажа Гасподзь Саваоф: за Мой дом, які ў запусьценьні, тым часам як вы бяжыце - кожны да свайго дома.

10 Якраз таму неба і зачынілася і не дае вам расы, і зямля не дае сваіх утвораў.

11 І я наклікаў суш на зямлю, на горы, на хлеб, на вінаградны сок, на алей і на ўсё, што родзіць зямля, і на чалавека і на быдла і на ўсякую ручную працу.

12 І паслухаліся Зарававэль, сын Салафіілеў, і Ісус, сын Ясэдэкаў, і ўвесь астатні люд голасу Госпада Бога свайго і слоў Агея прарока, як пасланага Госпадам Богам іхнім, і люд убаяўся Госпада.

13 Тады Агей, весьнік Гасподні, пасланы ад Госпада, сказаў люду: «Я з вамі! кажа Гасподзь».

14 І абудзіў Гасподзь дух Зарававэля, сына Салавіілевага, упраўцы Юдэі, і дух Ісуса, сына Ясэдэкавага, вялікага іярэя, і дух усёй рэшты людзей - і яны прыйшлі і пачалі рабіць працу ў доме Госпада Саваофа, Бога свайго,

15 на дваццаць чацьвёрты дзень шостага месяца, на другім годзе цара Дарыя.

Veja também

Publicidade
Ageu
Ver todos os capítulos de Ageu
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-15_21-32-39-