Pular para o conteúdo
Publicidade

ЁВА 38

4 дзе быў ты, калі Я закладваў асновы зямлі? скажы, калі ведаеш.

5 Хто паклаў меру ёй, калі ведаеш? альбо хто працягваў па ёй вяроўку?

6 На чым умацаваны асновы яе, альбо хто паклаў кутні камень на ёй,

7 пры ўсеагульнай радасьці ранішніх зорак, калі сыны Божыя ўсклікалі ад захапленьня?

8 Хто зачыніў мора брамаю, калі яно вырвалася, выйшла як бы з чэрава,

9 калі воблакі зрабіў вопраткаю ягонай і мглу пялёнамі ягонымі,

10 і зацьвердзіў яму Маё вызначэньне, і паставіў завалы і браму,

11 і сказаў: дагэтуль дойдзеш і не пяройдзеш, і тут мяжа пагардлівым хвалям тваім?

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.

Veja também