Publicidade

Jó 26

1 І адказваў Ёў і сказаў:

2 як ты дапамог бясьсіламу, падтрымаў мышцу нямоглага!

3 Як раду ты даў ня мудраму і як ва ўсёй поўніцы растлумачыў!

4 Каму ты казаў гэтыя словы, і чый дух выходзіў зь цябе?

5 Рэфаімы трымцяць пад водамі, і тыя, што жывуць у іх.

6 Апраметная аголена прад Ім, і няма покрыва Авадону.

7 Ён расхінуў поўнач над пустатою, павесіў зямлю ні на чым.

8 Ён заключае воды ў аблоках Сваіх, і воблака не расьсядаецца пад імі.

9 Ён паставіў трон Свой, расхінуў над ім воблака Сваё.

10 Рысу правёў над паверхняю вады, да межаў сьвятла зь цемраю.

11 Слупы нябёсаў дрыжаць і жахаюцца ад грозьбы Ягонай.

12 Сілаю Сваёю хвалюе мора і розумам Сваім змагае ягоную дзёрзкасьць.

13 Ад духу Ягонага - цудоўнасьць неба; рука Ягоная ўтварыла борздага скарпіёна.

14 Вось, гэта частка шляхоў Ягоных; і як мала мы чулі пра Яго! А гром магутнасьці Ягонай хто можа зразумець?

Veja também

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-18_14-04-22-