Pular para o conteúdo
Publicidade

1 ЛЕТАПІСАЎ 3

1 А гэтыя былі сыны Давіда, якія нарадзіліся ў яго ў Хеўроне: першародны Амнон, ад Ахінаамы з Езрээлю; другі Даніэль, ад Абігайль з Карэлю;

2 трэці Абсалом, сын Маахі, дачкі Талмая, валадара Гешуру; чацьвёрты Адонія, сын Хагіты;

3 пяты Шэфатыя, ад Абіталь; шосты Ітрэам, ад Еглаі, жонкі ягонае.

4 Шасьцёра нарадзілася ў яго ў Хеўроне. І валадарыў ён там сем гадоў і шэсьць месяцаў; і трыццаць тры гады валадарыў у Ерусаліме.

5 А гэтыя нарадзіліся ў яго ў Ерусаліме: Шыма, Шаваў, Натан і Салямон, чатыры ад Бат-Шэвы, дачкі Аміэля;

6 і Ібхар, Элішама, Эліфэлет,

7 Нагах, Нэфэг, Яфія,

8 Элішама, Эліяда і Эліфэлет дзевяць.

9 Усе гэтыя сыны Давіда, акрамя сыноў наложніцаў, і Тамар, сястра іхняя.

10 Сын Салямона: Рэхабаам; сын ягоны Абія; сын ягоны Аса; сын ягоны Язафат;

11 сын ягоны Ёрам; сын ягоны Ахазія; сын ягоны Ёаш;

12 сын ягоны Амазія; сын ягоны Азарыя; сын ягоны Ётам;

13 сын ягоны Ахаз; сын ягоны Эзэкія; сын ягоны Манаса;

14 сын ягоны Амон; сын ягоны Ёсія.

15 Сыны Ёсіі: першародны Ёханан, другі Егаякім, трэці Сэдэкія, чацьвёрты Шальлюм.

16 Сыны Егаякіма: Ехонія, сын ягоны, і Сэдэкія, сын ягоны.

17 Сыны Ехоніі: Асір, Шэалтыэль, сын ягоны,

18 Малькірам, Пэдая, Шэнацар, Екамія, Гашама і Нэдавія.

19 Сыны Пэдаі: Зэрубабэль і Шымэй. А сыны Зэрубабэля: Мэшулям, Хананія, і Шэляміт, сястра іхняя,

20 і Хашува, Агель, Бэрэхія, Хасадыя, Юшаў-Хэсэд пяцёра.

21 Сыны Хананіі: Пэлятыя і Ешая, сыны Рэфаі, сыны Арнана, сыны Абадыі, сыны Шэханіі.

22 Сыны Шэханіі: Шэмая. А сыны Шэмаі: Хаттуш, Ігаал, Барыях, Нэарыя, Шафат шасьцёра.

23 А сыны Нэарыі: Эліаэнай, Эзэкія і Азрыкам тры.

24 Сыны Эліаэная: Гадавія, Эліяшыў, Пэлая, Аккуў, Ёханан, Дэлая і Анані сямёра.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.

Veja também