Pular para o conteúdo
Publicidade

1 ЛЕТАПІСАЎ 7

1 Сыны Ісахара: Тола, Пуа, Яшуў і Шымрон, чатыры.

2 Сыны Толы: Узі, Рэфая, Ерыэль, Яхмай, Іўсам і Самуэль, галовы дому бацькоў сваіх, [нашчадкі] Толы, ваяры мужныя. Паводле радаводаў іхніх лік іхні ў дні Давіда [быў] дваццаць дзьве тысячы шэсьцьсот.

3 Сыны Узі: Ізрахія; а сыны Ізрахіі: Міхаэль, Абадыя, Ёэль, Ішшыя, пяцёра; усе яны галоўныя.

4 І з імі, паводле радаводаў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, [былі] аддзелы ваяроў на вайну трыццаць шэсьць тысячаў; бо яны мелі шмат жонак і сыноў.

5 І братоў іхніх, з усіх сем’яў Ісахара, ваяроў мужных было восемдзясят сем тысячаў, усіх, унесеных у сьпіс.

6 У Бэн’яміна: Бэла, Бэхер і Едыяэль, тры.

7 Сыны Бэлы: Ецбон, Узі, Узіэль, Ерымот і Іры, пяць, галовы дому бацькоў, ваяры мужныя. I было іх унесена ў сьпіс дваццаць дзьве тысячы трыццаць чатыры.

8 Сыны Бэхера: Зэміра, Ёаш, Эліэзэр, Элеаэнай, Амры, Ерэмот, Абія, Анатот і Алемэт. Усе гэтыя сыны Бэхера.

9 I запісана іх, паводле радаводаў іхніх, галоваў дому бацькоў іхніх, ваяроў мужных дваццаць тысячаў дзьвесьце.

10 Сыны Едыяэля: Більган. Сыны Більгана: Еуш, Бэн’ямін, Егуд, Хенаана, Зэтан, Таршыш і Ахішахар.

11 Усіх сыноў Едыяэля паводле галоваў [дому] бацькоў іхніх, ваяроў мужныхсямнаццаць тысячаў дзьвесьце, якія выходзілі войскам на вайну.

12 А Шуппім і Хуппім [былі] сынамі Іра; Хушым быў сынам Ахэра.

13 Сыны Нэфталі: Яхацээль, Гуні, Ецэр, Шальлюм, сыны Більгі.

14 Сыны Манасы: Асрыэль, якога нарадзіла наложніца ягоная Арамлянка. Яна ж нарадзіла Махіра, бацьку Гілеада.

15 I Махір узяў за жонку [сястру] Хуппіма і Шуппіма; і імя сястры іхняй Мааха; а імя другога [сына] Цэлафхад. I былі ў Цэлафхада дочкі.

16 I нарадзіла Мааха, жонка Махіра, сына, і назвала імя ягонае Пэрэш, а імя брата ягонага Шэрэш; а сыны ягоныя Улам і Рэкем.

17 Сыны Улама: Бэдан. Гэта сыны Гілеада, сына Махіра, сына Манасы.

18 А сястра ягоная Гаммалехет нарадзіла Ішгода, Абіэзэра і Махлю.

19 I былі сыны Шэміды: Ахіян, Шэхем, Лікхі і Аніям.

20 Сыны Эфраіма: Шутэлях, сын ягоны Бэрэд, сын ягоны Тахат, сын ягоны Элеада, сын ягоны Тахат,

21 сын ягоны Завад, сын ягоны Шутэлях, і Эзэр, і Элеад. I забілі іх людзі Гату, народжаныя ў зямлі гэтай, бо яны зыйшлі захапіць статкі іхнія.

22 I плакаў па іх Эфраім, бацька іхні, шмат дзён, і прыйшлі браты ягоныя пацешыць яго.

23 I ўвайшоў ён да жонкі сваёй, і яна зачала, і нарадзіла сына, і ён назваў імя ягонае Бэрыя, бо гора прыйшло ў дом ягоны.

24 Дачка ягоная Шээра. Яна пабудавала Бэт-Харон Ніжні і Верхні, і Уззэн-Шээру.

25 А сын ягоны Рэфах, і Рэшэф, і сын ягоны Тэлях, сын ягоны Тахан,

26 сын ягоны Лядан, сын ягоны Амігуд, сын ягоны Элішама,

27 сын ягоны Нун, сын ягоны Егошуа.

28 А ўласнасьць іхняя і сялібы: Бэтэль і вёскі ягоныя; на ўсходзе Нааран, на захадзе Гезэр і вёскі ягоныя; Сыхем і вёскі ягоныя аж да Аі і вёсак ейных.

29 А ў руках сыноў Манасы [былі]: Бэт-Шэан і вёскі ягоныя, Таанах і вёскі ягоныя, Мэгіддо і вёскі ягоныя, Дор і вёскі ягоныя. У іх жылі сыны Язэпа, сына Ізраіля.

30 Сыны Асэра: Імна, Ішва, Ішві, Бэрыя, і Сэрах, сястра іхняя.

31 Сыны Бэрыі: Хэвэр і Малькіэль. Ён бацька Бірзаіта.

32 Хэвэр нарадзіў Яфлета, Шамэра, Хатама, і Шую, сястру іхнюю.

33 Сыны Яфлета: Пасах, Бімгал і Ашват. Гэта сыны Яфлета.

34 Сыны Шамэра: Ахі, Рохга, Хубба і Арам.

35 Сыны Гэлема, брата ягонага: Цафах, Імна, Шэлеш і Амаль.

36 Сыны Цафаха: Суах, Харнэфэр, Шуал, Бэры, Імра,

37 Бэцэр, Год, Шамма, Шылша, Ітран і Бээра.

38 Сыны Етэра: Ефунна, Піспа і Ара.

39 Сыны Ульлі: Арах, Ханніэль і Рыцыя.

40 Усе гэтыя сыны Асэра, галавы дому бацькоў сваіх, выбраныя, ваяры мужныя, галоўныя з князёў. I запісаны лік іхні як войска на вайне дваццаць шэсьць тысячаў чалавек.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.

Veja também