Pular para o conteúdo
Publicidade

ПСАЛТЫР 100

1 Псальма Давідава.

Пра міласьць і суд буду сьпяваць: Табе, Госпадзе, буду сьпяваць.

2 Думаць буду пра шлях беззаганны: калі прыйдзеш Ты да мяне? Буду хадзіць у беззаганнасьці сэрца майго сярод дома майго.

3 Не пакладу перад вачыма маімі непатрэбнае рэчы; дзею злачынную я ненавіджу; ня прыстане яна да мяне.

4 Сэрца разбэшчанае будзе далёка ад мяне, ліхога я ведаць ня буду.

5 Таго, хто таемна паклёпнічае на блізкага свайго, праганю; ганарыстага вачамі і пагардлівага сэрцам не патрываю.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.

Veja também