Publicidade

Salmos 60

1 Кіроўцу хору. На струнным інструмэньце. Псальма Давідава.

2 Пачуй, Божа, мой лямант, уваж малітве маёй,

3 ад краю зямлі заклікаю Цябе ў заняпаласьці сэрца майго; узьвядзі мяне на скалу, недасягальную мне,

4 бо Ты апора мая, Ты моцная абарона ад ворага.

5 Хай жыцьму я вечна ў сялібе Тваёй, і ўпакоюся пад покрывам крылаў Тваіх,

6 бо Ты, Божа, пачуў абяцаньні мае і даў мне спадчыну тых, хто баіцца Твайго імя.

7 Памнож цару дні на дні, гады падоўжы яму - з роду ў род,

8 няхай жыцьме ён прад Богам вечна; накажы мілажалю і праўдзе ахоўваць яго.

9 І я сьпяваць буду імю Твайму вечна, абяцаньні мае выконваць дзень у дзень.

Veja também

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-15_21-32-39-